Вы тут

Вяртаецца спёка да +34°


Спякота да 34 градусаў чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць вызначаць маларухомы франтальны раздзел і цёплыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з поўдня Еўропы. Ноччу на большай частцы Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцей, месцамі на астатняй тэрыторыі краіны, а днём пераважна па паўночна-заходняй частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Пры навальніцах месцамі магчымы парывы ветру да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 13—19 градусаў. Удзень — 24—29, па паўднёвым усходзе — 30—32.

У суботу Беларусь застанецца пад уплывам вельмі цёплай паветранай масы трапічнага паходжання, днём у крайніх заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах Віцебскай вобласці, а днём па крайнім захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу будзе 15—20, днём — 28—34 градусы.

У нядзелю спякота пачне сыходзіць на ўсход. Усходняя частка краіны застанецца пад уплывам вобласці высокага атмасфернага ціску і вельмі цёплай паветранай масы трапічнага паходжання, а заходняя апынецца ў зоне франтальнай сістэмы, якая будзе змяшчацца з тэрыторыі Польшчы. Па захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы, раніцай і днём моцныя дажджы, можа прайсці град. Тэмпература паветра ўначы складзе 15—20 градусаў. Днём будзе 23—29, па ўсходзе — 30—34 градусы, па захадзе — 17—22 вышэй за нуль.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: І зноў яна вяртаецца, спёка да +34°...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».