Вы тут

Цэнтральны батанічны сад у Мінску запрашае на выстаўку гладыёлусаў


Жнівень традыцыйна радуе цвіценнем адной з самых арыстакратычных кветак — гладыёлуса. Гэтая расліна мае цікавую гісторыю. Каля 300-га года да нашай эры клубні гладыёлусаў ужывалі ў ежу, запякалі іх ці выкарыстоўвалі ў якасці асновы для праснакоў. Ужо ў І стагоддзі нашай эры гладыёлусы згадваюцца Плініем у сувязі з іх нібыта магічнай сілай, якая засцерагае воінаў ад гібелі і прыносіць перамогу. У якасці амулета воіны насілі цыбулінкі гладыёлуса на шыі.


Лацінская назва расліны паходзіць ад glаdіus — «меч» і звязана з яе формай: лісце гладыёлуса па форме чымсьці нагадвае шпагі. Яго радзіма — трапічныя і субтрапічныя раёны Афрыкі, Міжземнамор'я, Сярэдняя Еўропа, Заходняя Сібір, Сярэдняя Азія.

Дэкаратыўная калекцыя гладыёлусаў Цэнтральнага батанічнага саду налічвае цяпер каля 900 сартоў. З 18 па 20 жніўня ў экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 100 сартоў гладыёлусаў з розных садовых класаў. На выстаўцы можна будзе пабачыць як навінкі селекцыі, так і добра вядомыя, правераныя часам сарты.

У рамках выстаўкі можна будзе не толькі палюбавацца найбагацейшым светам гладыёлусаў, але і атрымаць прафесійную кансультацыю па іх агратэхніцы ад навуковых супрацоўнікаў батанічнага саду.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Гладыёлус — кароль жніўня

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».