Вы тут

У Баранавіцкім раёне адбылася аварыя, у якой загінулі дзве жанчыны


У Баранавіцкім раёне каля вёскі Дубава адбылася аварыя, у якой загінулі дзве жанчыны.


Дарожна-транспартнае здарэнне мела месца на скрыжаванні каля 20.15. Аўтамабіль «Мазда 626» выехаў на галоўную дарогу і сутыкнуўся з «Пежо 206», што рухалася па ёй. У выніку загінула жанчына — кіроўца «Мазды» — майстар на прыватным прадпрыемстве, і яе 59-гадовая маці-пенсіянерка, якая сядзела на пярэднім сядзенні. За рулём «Пежо» была 23-гадовая непрацуючая жыхарка вёскі Малая Каўпеніца. Яна ехала адна, шпіталізацыя ёй не спатрэбілася. Заведзена крымінальная справа, міліцыя просіць адгукнуцца сведак аварыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сталі ахвярамі ДТЗ

Выбар рэдакцыі

Культура

Выклік ці новы погляд? Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа

Выклік ці новы погляд? Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа

Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа.