Вы тут

У Тайбэі – самая доўгая спёка ў гісторыі


У жніўні слупок тэрмометра ўпарта перавышае адзнаку ў 37 градусаў.


Паводле інфармацыі тайваньскіх метэаралагічных ведамстваў, днямі на станцыі ў Тайбэі была зафіксавана тэмпература ў 37,8 градуса Цэльсія, гэты дзень стаў 11-м у жніўні з тэмпературай звыш 37 градусаў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Быў абноўлены рэкорд тайбэйскіх метэастанцый па працягласці жнівеньскай спёкі за 120 гадоў назіранняў. Тайваньскія метэаралагічныя ведамствы апісваюць гарачае надвор’е, што ўсталявалася ў жніўні ў Тайбэі словамі "самая доўгая спёка ў гісторыі". Яны прагназуюць, што спякота будзе доўжыцца па меншай меры яшчэ тыдзень. Хоць апошнім часам надвор'е злёгку памякчэла, але верагоднасць тэмператур звыш 36 градусаў па-ранейшаму вельмі вялікая.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.