Вы тут

У кітайскай сталіцы пройдзе кніжны кірмаш


Тут будуць прадстаўлены больш за 300 тыс. новых кніг з усяго свету


З 23 па 27 жніўня ў Пекіне пройдзе XXIV Пекінскі міжнародны кніжны кірмаш. У гэты ж час адбудзецца ХV Пекінскі міжнародны кніжны фэст, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 

Як стала вядома, у кірмашы возьмуць удзел больш за 2500 выдавецкіх устаноў з 89 краін і рэгіёнаў свету. На мерапрыемстве будуць прадстаўлены больш за 300 тыс. новавыдадзеных кніг з усяго свету. Арганізатарамі маючага адбыцца кірмашу з'яўляюцца Галоўнае дзяржаўнае ўпраўленне КНР па справах прэсы, друку, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання і Пекінскі народны ўрад. Кампанія, адказная за правядзенне мерапрыемства - Кітайская нацыянальная карпарацыя па імпарту і экспарту друкаваных выданняў. 

Як адзначылі ў аргкамітэце кірмашу, 58 працэнтаў удзельнікаў будуць прадстаўлены выдавецкімі прадпрыемствамі з іншых дзяржаў, 28 з якіх з'яўляюцца краінамі ўздоўж "Пояса і шляху". Гэта сведчыць аб пастаянным ўзмацненні спецыфікі інтэрнацыяналізацыі мерапрыемства. У рамках кірмашу будуць таксама праведзена кніжная выстава, арганізаваная Галоўным дзяржаўным упраўленнем КНР па справах прэсы, друку, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання. На ёй будуць прадстаўлены звыш 10 тыс. лепшых кніг, выдадзеных пасля завяршэння 18-га з'езда КПК, якія ахопліваюць такія вобласці як арыгінальная літаратура і мастацтва, натуральныя і грамадскія навукі, традыцыйная кітайская культура.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».