Вы тут

46 найменняў кніг атрымала ў падарунак Глушанская сельская бібліятэка


46 найменняў дзіцячай, краязнаўчай і галіновай літаратуры атрымала ў падарунак ад “Выдавецкага дома “ Звязда” Глушанская сельская бібліятэка.


Кнігі ўручылі дырэктар-галоўны рэдактар рэдакцыйна-выдавецкай установы Павел Сухарукаў і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Ражанец. У размове з прысутнымі пры гэтым прадстаўнікамі раённай і пасялковай улады госці абмеркавалі пытанні не толькі літаратурнай і культурнай тэматыкі, але і адкрыцця ў пасёлку музея беларускага класіка Алеся Адамовіча.

Менавіта ў Глушы прайшло ваеннае дзяцінства пісьменніка, пра якое ён напісаў некалькі амаль аўтабіяграфічных твораў. Тут жа на мясцовых могілках ён і пахаваны. Газета “Звязда” на сённяшні дзень з’яўляецца актыўным інфармацыйным спонсарам у падтрымку стварэння на малой радзіме Алеся Адамовіча музея ў яго гонар. На яе старонках вось ужо другі год рэалізуецца праект “Глуша Адамовіча”.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.