Вы тут

У абарачэнні — паштовая марка з серыі «Гербы гарадоў Беларусі»


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь сёння, 24 жніўня, выпускае ў абарачэнне паштовую марку з серыі «Гербы гарадоў Беларусі».


Герб Полацка — а менавіта яму прысвечана марка — уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога па срэбных хвалях «плыве» залаты трохмачтавы карабель з паднятымі парусамі.

Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Марыны Віткоўскай.

Намінал маркі «N» адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі не прыярытэтнай.

У дзень выпуску ў аддзяленні паштовай сувязі №15 горада Полацка будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Загаловак у газеце: Залаты карабель... На срэбных хвалях

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.