Вы тут

Беларускія і расійскія вайскоўцы рыхтуюцца да вучэння «Захад-2017»


Каб на высокім узроўні забяспечыць яго тылавую і тэхнічную часткі, а таксама эфектыўна ўзаемадзейнічаць падчас сумесных дзеянняў, ваеннаслужачыя дзвюх краін ужо некалькі дзён запар адпрацоўваюць адпаведныя задачы.


Сумеснае спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі, якое ўпершыню праводзіцца ў такім фармаце, разгарнулася на тэрыторыі трох абласцей — Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай, а таксама ў пунктах пастаяннай дыслакацыі адпаведных вайсковых часцей. У вучэнні задзейнічана каля 500 адзінак спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі, больш за 2,5 тысячы ваеннаслужачых.

Апошнія адпрацоўваюць пытанні тэхнічнага прыкрыцця аб'ектаў на ўчастках ваенна-аўтамабільных дарог, арганізацыі інжынерна-аэрадромнага і аэрадромна-тэхнічнага забеспячэння пасадкі на аэрадромны ўчастак дарогі і паўторнага вылету лятальных апаратаў. Акрамя таго, на практыцы ажыццяўляецца абсталяванне ўчасткаў загрузкі боепрыпасаў на аўтатранспарт з выкарыстаннем сродкаў механізацыі пагрузачных работ, эвакуацыя, рамонт і аднаўленне няспраўных узораў тэхнікі і ўзбраення, разгортванне палявога магістральнага трубаправода, участкаў масавай запраўкі тэхнікі, нават выпечка і выдача хлеба. Да задач па прымяненні Адзінай рэгіянальнай сістэмы проціпаветранай абароны Беларусі і Расіі па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы прыступілі і авіятары.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Напярэдадні старту

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.