Вы тут

Лукашэнка сёння возьме ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце


Мерапрыемства пройдзе ў максімальна адкрытым і дыскусійным ключы, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. На яго запрошаныя больш за 800 чалавек, у ліку якіх не толькі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутаты, але, перш за ўсё, работнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей краіны і горада Мінска. У фармаце адкрытага мікрафона яны змогуць падзяліцца сваімі думкамі і вопытам па тых ці іншых пытаннях.


На пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педсавета плануецца падрабязна абмеркаваць трансфармацыі і тэндэнцыі адукацыйных працэсаў, шляхі іх адаптацыі да патрабаванняў часу і з улікам перадавога нацыянальнага і замежнага вопыту. Будзе дадзена ацэнка вынікам развіцця ў Беларусі ўсіх звёнаў сістэмы адукацыі, намечаны перспектывы іх удасканалення. У цэнтры ўвагі таксама роля педагога, прынцыпы і падыходы да выхавання падрастаючага пакалення.

Для ўдзельнікаў рэспубліканскага педагагічнага савета арганізавана выстава творчых дасягненняў педагогаў, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, новых тэхналогій у адукацыі. Адна з навінак — так званы разумны школьны аўтобус, які з дапамогай спецыяльнага праграмна-апаратнага комплексу дазваляе дадаткова забяспечыць бяспеку навучэнцаў.

Тэлеверсія пленарнага пасяджэння Рэспубліканскага педсавета з удзелам Прэзідэнта будзе паказана сёння ў эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24» у 21:30.

Загаловак у газеце: Педсавет высокага ўзроўню

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».