Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Некалькі зманлівых дзён»

Калі і дзе: МІР, 30 жніўня ў 23.10

Картачны шулер Георгій выпадкова выйграе ў свайго боса па мянушцы Антыквар вялікую суму грошай і вырашае «завязаць» з крымінальным мінулым ды пачаць новае жыццё, што называецца, з чыстага ліста. Аднак сотня тысяч долараў — важкая прычына, каб набыць у асобе былога боса магутнага ворага і сур'ёзна непакоіцца за сваё жыццё...

Зрэшты, бяда прыходзіць знянацку і зусім з іншага боку. Шлях Георгія выпадкова перасякаецца на начной трасе з маршрутам Сені — сына дыпламата, які ў адсутнасць бацькоў вядзе надзвычай вольнае жыццё і пасля чарговай пагулянкі з сябрамі збівае на дарозе адзінокага пешахода. Працверазеўшы са страху, Сеня ўцякае з месца злачынства, аднак не можа збегчы ад згрызот сумлення і... прывіду. У такім выглядзе да яго з'яўляецца загінулы Георгій і ўльтыматыўна патрабуе адшукаць яго дачку (тая, дарэчы, ніколі ў жыцці не бачыла бацькі, але крыўдуе на яго за адзінокае дзяцінства) і перадаць ёй выйграныя грошы. Зразумела, выканаць заданне прывіду будзе вельмі, вельмі няпроста.


Што: «Дзікае паляванне караля Стаха»

Калі і дзе: «Беларусь 3», 2 верасня ў 14.05 і 3 верасня ў 21.30

У далёкім ужо 1979-м рэжысёр Валерый Рубінчык зняў, па сутнасці, адзін з першых айчынных містычных фільмаў жахаў, дзе фантазія і рэальнасць да самага канца моцна пераплеценыя адно з адным.

А пачынаецца ўсё з прыезду маладога этнографа Андрэя Беларэцкага ў «мядзведжы кут» на Палессі, дзе ў старым маёнтку Балотныя Яліны жыве апошняя прадстаўніца старажытнага шляхецкага роду Надзея Яноўская. Яна і расказвае навукоўцу мясцовыя легенды пра Блакітную Пані, Маленькага Чалавека Балотных Ялін, а галоўнае — пра страшнае Дзікае паляванне караля Стаха, кожны выезд якога пакідае крывавы след у наваколлі... Кажуць, некалі адзін з заснавальнікаў роду Раман Яноўскі па-здрадніцку забіў на паляванні мужыцкага караля Стаха і той пракляў усіх яго нашчадкаў паміраць не сваёй смерцю. Этнограф адмаўляецца верыць у гэтыя сярэднявечныя забабоны і вырашае дакапацца да праўды.


Што: «Казкі нанач»

Калі і дзе: «Беларусь 2», 3 верасня ў 15.35

Скітэра Бронсана пры ўсім жаданні нельга назваць шчасліўцам — хутчэй, няўдачнікам, які працуе рознарабочым у былой сямейнай гасцініцы. Але аднойчы сястра просіць яго прыгледзець за двума жвавымі пляменнікамі і сімпатычнай марской свінкай Плаксікам. Усе трое прывыклі засынаць пад казкі, таму Скітэру даводзіцца напружыць фантазію і прыдумаць гісторыю — уласна, пра сябе самога, але пад іншым імем і ў іншым, сярэднявечным атачэнні. Гісторыя атрымліваецца не тое каб вясёлай, а назаўтра выдуманыя падзеі раптам пачынаюць адбывацца ў жыцці самога героя!

Загаловак у газеце: На мяжы ўяўлення

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?