Вы тут

Вынайдзі веласіпед, або схавай сякеру


Многія тэлевізійныя праграмы разам са сваімі стваральнікамі летам адпачываюць. «Размаўляем па-беларуску» — таксама. Таму да верасня ў эфіры «Беларусь-3» будуць ісці паўторы. Але ж стваральнікі паклапаціліся пра тых, хто не збіраецца прыпыняцца ў вывучэнні роднай мовы і падрыхтавалі версіі друкаваных выпускаў. Ці ведалі вы, як узнік выраз «знайшоў сякеру пад лаваю»?


Часам прыбягае чалавек, вочы гараць, спяшаецца падзяліцца навіной — а тую навіну ўсе ўжо даўно ведаюць. Пра такога можна са смехам сказаць: адкрыў Амерыку, вынайшаў веласіпед. Або: «знайшоў сякеру пад лаваю!». Але чаму самым натуральным месцам, дзе можна знайсці сякеру, лічыцца месца пад лаваю? Аказваецца, у беларускай вёсцы быў звычай — прыйшоў з сякераю дадому, не кідай яе абы-дзе, а ўторкні ў шчыліну паміж лаваю і сцяною. А калі сякеры няма на месцы, ясна: шукай яе перш-наперш пад лаваю, куды яна, верагодна, завалілася. Такім чынам, калі чалавек дзеліцца навіной «з барадою», няхай будзе гатовы пачуць: «Знайшоў сякеру пад лаваю!»

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».