Вы тут

Расійская кампанія возьме на работу... ката́


У будаўнічай кампаніі з Ніжняга Ноўгарада адкрылася вакансія для ката. Аб гэтым паведамляецца на яе старонцы «УКантакце».


«Па традыцыі, першым у новую кватэру прынята пускаць ката ці кошку. Не ва ўсіх навасёлаў ёсць свой хатні гадаванец. Таму мы шукаем адказнага супрацоўніка на гэтую пасаду», — тлумачыць работадаўца. Згодна з аб'явай, жывёле прыйдзецца першай заходзіць у кватэру і «энергетычна падрыхтоўваць жыллё». Абавязковай умовай для працаўладкавання з'яўляецца наяўнасць вусоў, чатырох лап і хваста. Цэняцца аналітычныя здольнасці ката, уменне выбіраць самыя ўтульныя месцы ў кватэры, а таксама стрэсаўстойлівасць. Пасля прыняцця на працу кот будзе атрымліваць аклад — 20 тысяч рублёў штомесяц. Грошы выдаюцца альбо гатоўкай, альбо сертыфікатам зоамагазіна. Існуе павер'е, згодна з якім кошкі валодаюць асаблівым энергетычным нюхам і ўмеюць знаходзіць найбольш спрыяльныя месцы ў кватэры. Таму першым у памяшканне пускаюць ката, а на прапанаванае ім месца ставяць ложак.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».