Вы тут

Кітайскі бізнесмен бясплатна накарміў локшынай 5 тысяч чалавек


Кітайскі бізнесмен, якому вярнулі згублены заручальны пярсцёнак, бясплатна накарміў локшынай пяць тысяч чалавек, паведамляе выданне Thе Sоuth Сhіnа Mоrnіng Роst.


Прадпрымальнік з Гуанчжоў прыехаў у кітайскі горад Чунцын, каб зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне. Ён купіў ёй пярсцёнак з дыяментам вагой тры караты за 300 тысяч юаняў (2,6 мільёна рублёў), але забыўся сумку з падарункам у локшычнай. Адзін з наведвальнікаў установы знайшоў сумку і аддаў менеджару, а той вярнуў яе ўладальніку. На наступны дзень бізнесмен абвясціў, што дабрыня жыхароў Чунцына дапамагла яму ажыццявіць задуманае. Ён падарыў пярсцёнак дзяўчыне, і яна згадзілася ўзяць шлюб з ім. Каб адзначыць заручыны, бізнесмен купіў пяць тысяч порцый локшыны ў рэстаране. Па пачастунак утварылася чарга даўжынёй сто метраў.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».