Вы тут

9 фактаў пра нумары на футболках


Нумары на майках футбалістаў з'явіліся не адразу, яны часта пазначалі амплуа гульца, і былі сярод іх і трохзначныя.


1. Першы зарэгістраваны матч з нумарамі на майках адбыўся ў Нацыянальным Кубку ЗША 30 сакавіка 1924 года, гулялі «Фол Рывер Максмен» супраць «Сент-Луіс Веспер Б'юік». У 30-я гады іх прыклад перанялі ўжо многія клубы, а з 1950-га нумары сталі выкарыстоўваць на чэмпіянатах свету.


2. Цікава, што доўгі час нумар адлюстроўваў амплуа футбаліста. Варатары выходзілі на поле пад №1, а №11 даставаўся леваму нападаючаму. На замену выходзілі гульцы з нумарамі 12, 13 і гэтак далей.


3. Першым парушальнікам гэтай традыцыі называюць знакамітага галандца Ёхана Кройфа. Яшчэ ў адной з маладзёжных камандаў хлопец выйшаў на поле ў футболцы з №14. Матч скончыўся перамогай, і Круіф вырашыў не мяняць традыцыю, нязменна выступаючы пад гэтым нумарам. Толькі пад канец сваёй гульнявой кар'еры ў ЗША галандзец выступаў за «Космас» з Нью-Ёрка пад нумарам 30.


4. У 1978 годзе футбалісты зборнай Аргенціны доўга не маглі падзяліць нумары перад дамашнім чэмпіянатам свету. Тады трэнер Меноці знайшоў арыгінальны выхад, раздаўшы нумары па алфавіце. Таму, з №1 гледачы на турніры ўбачылі нападаючага Алонса, а варатар Фільёль гуляў пад №5. Гэтую традыцыю аргенцінцы захавалі і на наступным чэмпіянаце 1982 года. Выключэнне зрабілі толькі для вялікага Марадоны, аддаўшы яму звыклую «дзясятку».


5. У 1999 годзе ў складзе шатландскага «Абердзіна» з'явіўся мараканец Хішам Зеруалі, які атрымаў у клубе мянушку «Зэра». Гулец нават узяў сабе футболку з лічбай «нуль». Праз некалькі гадоў Зеруалі загінуў у аўтакатастрофе, а незвычайны нумар быў замацаваны за ім навечна.


6. У маскоўскім «Тарпеда» ніхто з футбалістаў не выступае пад №1. Па рашэнні клуба, гэты нумар навечна замацаваны за балельшчыкамі каманды. А ў складзе «Спартака» нельга ўбачыць гульца з №72. Гэта таксама даніна павагі прыхільнікам клуба. Лічыцца, што менавіта ў 1972-м з'явіўся рух фанатаў «чырвона-белых».


7. У чэмпіянаце Італіі футбалісты неахвотна бяруць футболкі з №17. Гэта лічба лічыцца нешчаслівай. А вось №13 наадварот — сімвал дабрабыту і шчасця.


8. Клуб «Сантас», за які доўгія гады выступаў «кароль футбола» Пеле, прыняў рашэнне замацаваць за легендарным гульцом №10. Але праз некаторы час нумар зноў прыйшлося ўвесці ў абарачэнне: па правілах Паўднёваамерыканскай канфедэрацыі футбола нумары з 1 па 25 павінны выкарыстоўвацца.


9. Згодна з правіламі ФІФА, гульцам дазваляецца выкарыстоўваць нумары ад 1 да 99. Але няма правілаў без выключэнняў. У мексіканскім клубе «Ягуар» Адольфа Баўтышта выходзіў на поле пад №100. Праўда, былі ў гісторыі футбола і буйнейшыя нумары. У сезоне 1996/1997 гадоў мексіканец Хесус Арэлана гуляў за свой «Мантэрэй» пад №400. Праўда, гэтаму было тлумачэнне — тады горад Мантэрэй адзначаў свой 400-гадовы юбілей, вось і вырашылі лідару каманды на адзін сезон выдаць такі незвычайны нумар.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.