Вы тут

Тры дні з магнітагорскім тэатрам


Часопіс Forbes напісаў, што дзеля афішы Магнітагорскага драматычнага тэатра імя Пушкіна хочацца засесці ў Магнітагорску мінімум на тыдзень, і ўключыў тэатр у дзясятку правінцыйных тэатраў Расіі, якія абавязкова трэба наведаць. І калі тут жа паведамляецца, што шматлікія маскоўскія крытыкі часам на тыдзень там і «засядаюць», звычайнаму беларускаму гледачу ехаць трэба хіба што ў Мінск. Тэатр прыедзе на гастролі ў нашу сталіцу і з 8 да 10 верасня на сцэне драматычнага тэатра імя Горкага, якраз у момант тэатральнага зацішша, пакажа тры пастаноўкі.


«Зіма» Яўгена Грышкаўца.

Гэты ж тэатр — уладальнік найпрэстыжнейшай у Расіі тэатральнай прэміі «Залатая Маска», якую ў 2008 годзе атрымаў за спектакль «Навальніца» паводле Астроўскага. Акумулюючы сілы ў тым ліку маскоўскіх і піцерскіх рэжысёраў, маючы добры акцёрскі састаў, Магнітагорскі драматычны тэатр выбудаваў рэпутацыю амаль што славутасці.

У Мінску будуць паказаны «Вынаходлівая закаханая» Лопэ дэ Вега, «Цёмныя алеі» Івана Буніна і «Зіма» Яўгена Грышкаўца, што падкрэслівае шырыню рэпертуару тэатра — класічная і сучасная, расійская і замежная драматургія. Напрыклад, камедыя «Вынаходлівая закаханая» знакамітага іспанца эпохі Рэнесансу адраджае на сцэне «традыцыі фарса, балагана, народных відовішчаў з іх шалёнай дынамікай і дзёрзкай раскаванасцю». «Цёмныя алеі», прысвечаныя каханню, уключаюць тры гісторыі Буніна, у прынцыпе не «драматургічнага» аўтара. У «Зіме», паводле Грышкаўца, два вайскоўцы, развітваючыся з жыццём, замярзаюць на сцэне.

Магнітагорскі драматычны тэатр імя Пушкіна паспеў паўдзельнічаць у шматлікіх тэатральных фестывалях як у Расіі, так і за яе межамі — у Чылі, Польшчы, Румыніі, Фінляндыі, Францыі і іншых краінах.

Соф'я КІСЯЛЁВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.