Вы тут

Больш за 300 праектаў стварылі беларускія школьнікі ў IT-лагеры


IT-лагер - сумесны праект Міністэрства адукацыі і кампаніі МТС. Партнёрам выступае  Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій.


У яго рамках у дзіцячым аздараўленчым лагеры “На ростанях” былі арганізаваныя курсы “Праграмаванне гульняў на мове Scratch. На занятках дзеці вучыліся ствараць уласныя аніміраваныя і інтэрактыўныя гісторыі, прэзентацыі, мадэлі і гульні. Усяго для дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў было арганізавана 16 урокаў. Школьнікі займаліся ў групах бясплатна, а напрыканцы навучання  прадставілі журы уласныя IT-праекты - мультфільмы і інтэрактыўныя гульні на мове Scratch.

З дзятвой займаліся супрацоўнікі Адукацыйнага цэнтра ПВТ, у якіх ёсць адпаведны досвед.  У выніку ў летнім IT-лагеры дзеці пазнаёміліся з асновамі праграмавання, навучыліся працаваць у камандзе і аналітычна разважаць, паўтарылі школьную праграму па інфарматыцы, матэматыцы, фізіцы і нават літаратуры.

- Міністэрства адукацыі надае асаблівую ўвагу лічбавай трансфармацыі галіны. Адна з важных задач, якую мы ставім сёння перад сабой, - навучыць дзяцей адаптавацца да дынамічнага развіцця тэхналогій, - пракаментаваў падзею дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Павел ЛІС. -  Праграма навучання ў лагеры была складзена такім чынам, каб вучні маглі раскрыць свой патэнцыял, ператварыць ідэі ў канкрэтныя праекты. А дапамаглі ім у гэтым вопытныя IT-спецыялісты.

- Мэта сумеснага праекта МТС і Міністэрства адукацыі - навучыць дзяцей выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі граматна і з карысцю, бо за гэтым будучыня.  У IT-лагеры школьнікі не толькі атрымалі ўяўленне аб праграмаванні, але і навучыліся вырашаць нестандартныя лагічныя задачы, атрымалі стымул развівацца далей. “IT-лагер” - гэта пілотны праект, які мы плануем працягваць, - дадала кіраўнік праекта Надзея БАС.

Пасля заканчэння курса ўсе ўдзельнікі праекта атрымалі пасведчанне Адукацыйнага цэнтра ПВТ і падарункі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?