Вы тут

У Мінску вызначылі лепшую футбольную сям'ю Беларусі


У фінале рэспубліканскага фестывалю «Тата, мама, я — футбольная сям'я!» перамагла сталічная сям’я Кіслейкаў з шасці чалавек. Наогул у спаборніцтвах прынялі ўдзел 100 сем'яў з усёй краіны. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола», а падтрымалі ініцыятыву Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ). 


Калі летась у фестывалі ўдзельнічала 56 сем'яў, то сёлета ўжо 600. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі, а пераможцы — футбольны мяч з аўтографамі гульцоў нацыянальнай зборнай і квіткамі на адзін з хатніх матчаў нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па футболе ў 2018 годзе. Узнагароду пераможцам уручыў галоўны трэнер Нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Ігар Крывушэнка.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.