Вы тут

Прэзідэнт сустрэўся з міністрам замежных спраў Егіпта


Кіраўнік нашай дзяржавы двойчы наведваў гэту краіну: у чэрвені 1998-га і ў студзені бягучага года. Асабліва плённым атрымаўся апошні візіт — двухбаковыя стасункі істотна актывізаваліся. Так, сёлета Егіпет наведалі беларускія міністры прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нашай краіны. Беларусь наведалі міністр гандлю і прамысловасці, міністр транспарту, дзяржаўны міністр ваеннай прамысловасці Егіпта. Учора ў Палацы Незалежнасці адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і міністра замежных спраў Егіпта Самеха Хасана Шукры.


— Я вельмі добра памятаю апошнія перагаворы ў Каіры з маім калегам, з найвышэйшымі службовымі асобамі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта быў вельмі добры і, як я спадзяюся, вельмі паспяховы візіт. Мы тады пра многае дамовіліся з Прэзідэнтам Егіпта. Ваш візіт вельмі важны і значны, таму што ён дазваляе не забываць пра нашы дамоўленасці. Візіты высокага ўзроўню членаў урада — ці беларускіх у Егіпет, ці егіпецкіх у Беларусь — многа значаць у плане рэалізацыі дамоўленасцяў, якіх мы дасягнулі тады ў студзені падчас перагавораў.

Беларусь і Егіпет могуць быць карысныя адно для аднаго. Так, нашы прадпрыемствы могуць рэалізаваць у гэтай паўночнаафрыканскай краіне праекты, скіраваныя на развіццё яе эканомікі.

— Мне падалося, што Беларусь будзе дастаткова запатрабавана ў эканамічным росце, у развіцці Егіпта, — заўважыў беларускі лідар. — Яшчэ раз хачу пацвердзіць: мы зробім усё, пра што дамаўляліся. Усё будзе залежаць ад вас, егіпцян: наколькі хутка мы можам развярнуцца.

Самех Хасан Шукры — першы міністр замежных спраў Егіпта, які наведвае Беларусь. Ён прызнаўся, што для яго гэта вялікі гонар і прывілея. Трэба сказаць, што візіт егіпецкага дыпламата разглядаецца ў тым ліку і ў якасці падрыхтоўчага этапу для правядзення афіцыйнага візіту Прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха Ас-Сісі ў нашу дзяржаву.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Рэалізацыя дамоўленасцяў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.

Грамадства

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. Буйныя крэдыты зараз лепш не браць. Паспрабуйце прывесці думкі і пачуцці ў парадак. І перастаньце гібець, зазірніце ў сябе, ураўнаважце эмацыянальны стан. Зараз самы час для наладжвання згубленых сувязяў, якія спатрэбяцца ў найбліжэйшай будучыні. Не забывайце пра родных і блізкіх.

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.