Вы тут

«Белавія» павялічвае норму бясплатнага правозу багажу да 23 кілаграмаў


З 29 кастрычніка авіякампанія “Белавія” пяройдзе з вагавой канцэпцыі афармлення багажу на сістэму колькасці месцаў.


Фота: blog.kupibilet.ru

Змяненні тычацца правілаў перавозкі багажу, што рэгіструецца, і які здаецца ў багажнае аддзяленне пры рэгістрацыі на рэйс.

Згодна з новай канцэпцыяй кожны пасажыр авіякампаніі “Белавія” з 29 кастрычніка будзе мець права бясплатна перавезці:

  • у бізнес класе — 2 месца багажу вагой не больш за 32 кілаграмы кожнае;
  • у эканамічным класе —1 месца багажу вагой не больш за 23 кілаграмы;
  • дзеці ад 2 да 12 гадоў — такая ж норма правозу багажу, што рэгіструецца, як для дарослых пасажыраў;
  • немаўляты (0-2 гадоў) — 1 месца не больш за 10 кілаграмаў + 1 дзіцячая шпацырная калыска, якая складваецца, або 1 пераносная люлька, або 1 дзіцячае аўтамабільнае крэсла.

Удзельнікам элітных узроўняў праграмы “Белавія Лідар” дадаткова да нормы бясплатнага правозу багажу можна будзе правозіць яшчэ адно месца: для ўдзельнікаў залатога ўзроўню праграмы лаяльнасці — да 32 кілаграмаў, сярэбранага — да 23 кілаграмаў.

 — Такім чынам, пасажыр можа правезці ў эканамічным класе абслугоўвання адну сумку/скрынку багажу вагой не больш за 23 кілаграмы. У выпадку, калі ў яго 2 сумкі па 10 кілаграмаў, пасажыру прапануюць альбо спакаваць рэчы ў адну сумку, альбо пасажыр павінен будзе заплаціць за другое месца багажу 50 еўра. У выпадку, калі чамадан пасажыра эканом класа будзе важыць ад 24 да 32 кілаграмаў пасажыру таксама будзе неабходна заплаціць 50 еўра, — расказала спецыяліст па сувязям з грамадскасцю ААТ “Авіякампанія “Белавія” Вольга Шчуко.

У салон самалёта пасажырам эканамічнага класа па-ранейшаму дазваляецца браць ручную паклажу вагой да 8 кілаграмў, пасажырам бізнэс класа — да 12 кілаграмаў. Згодна з новай канцэпцыяй колькасці месцаў ручной паклажы для пасажыраў эканамічнага і бізнес класа прадугледжвае адно месца.

“Новы парадак правозу багажу дазволіць кліенту авіякампаніі зэканоміць у выпадку перавагі ці неабходнасці правозу другога чамадана. Напрыклад, калі пасажыру неабходна правезці дадаткова да дазволенага багажу яшчэ адну сумку ў 23 кілаграмы, то гэта абыдзецца ў разы танней, чым пры дзеючай вагавой канцэпцыі, калі перавага 1 кілаграма звышнарматыўнага багажу па некаторых напрамках можа даходзіць да 8 еўра”, — цытуюцца словы генеральнага дырэктара авіякампаніі “Белавія” Анатоля Гусарава.

Пры дадзенай канцэпцыі ў выпадку, калі пасажыры эканом класа падарожнічаюць сям'ёй і ўсе рэчы склалі ў адзін чамадан вагой больш за 23 кілаграмы, ім прыйдзецца размеркаваць рэчы ў адпаведнасці з правіламі ў некалькі сумак/скрынак. Бо згодна з правіламі сістэмы колькасці месцаў, вага багажу не сумуецца.

Пераход з вагавой канцэпцыі афармлення багажу на сістэму колькасці месцаў дазволіць уніфікаваць правілы правозу зарэгістраванага багажу з авіякампаніямі-партнёрамі, што асабліва ацэняць пасажыры, якія вандруюць транзітам як праз Мінск, так і праз усе пункты маршрутнай сетцы “Белавія”. Азнаёміцца ​​з дзеючымі правіламі перавозкі багажу можна будзе на сайце авіякампаніі.

 Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.