Вы тут

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Егіпта наведаў Мінск


Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва — адзін з кірункаў, які можна больш інтэнсіўна развіваць у беларуска-егіпецкім партнёрстве, уцягваючы ў гэты працэс новыя тэрыторыі. Такую думку выказаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ на сустрэчы з міністрам замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет Самехам ШУКРЫ.


Фота: БЕЛТА

Міхаіл Мясніковіч акрэсліў яшчэ некалькі сфер, у якіх, на яго думку, можна было б актывізаваць дыялог. «Міжпарламенцкія кантакты маглі б быць больш дынамічнымі, што спрыяла б паўнавартаснаму палітычнаму дыялогу». Для гэтага старшыня Савета Рэспублікі прапанаваў выкарыстоўваць патэнцыял парламенцкіх груп дружбы. У Беларусі такая ўжо створана, чарга — за егіпецкімі калегамі. Яшчэ адзін кірунак — інвестыцыйнае супрацоўніцтва, гэта магчымасць сканцэнтраваць больш увагі на рэалізацыі ўнікальных праектаў па новых тэхналогіях. Беларусь гатова ажыццяўляць трансфер тэхналогій па ўзгодненых праектах. Асобна Міхаіл Мясніковіч адзначыў маладзёжнае супрацоўніцтва і адукацыйныя праекты.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Паміж мацерыкамі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.