Вы тут

Вопыт работы ў сферы аховы здароўя вітаецца!


Міністэрства аховы здароўя выйшла з прапановамі ў Міністэрства адукацыі па ўдасканаленні ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі медыцынскага профілю.


Як расказала журналісту «Звязды» начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга МАРШАЛКА, іх ведамства прапануе прадастаўляць пераважнае права на залічэнне ва ўстановы вышэйшай медыцынскай адукацыі пры роўнай агульнай суме балаў тым абітурыентам, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве і маюць рэкамендацыі воінскіх часцей. Гэтая ініцыятыва таксама датычыцца тых, хто мае стаж работы па працоўным дагаворы ці кантракце па медыцынскім профілі не менш як год. Міністэрства аховы здароўя таксама ініцыюе даць права пазаконкурснага залічэння ў ВНУ на спецыяльнасці профілю «Ахова здароўя» выпускнікам медыцынскіх каледжаў з сярэднім балам атэстата 6,0, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве (пры наяўнасці рэкамендацый воінскіх часцей).

— Гэта дазволіць нам прыцягнуць да навучання прафесійна арыентаваных абітурыентаў з ліку асоб мужчынскага полу, — растлумачыла Вольга Маршалка.

У 2017 годзе ў прыёмныя камісіі медыцынскіх ВНУ падалі дакументы 4 138 абітурыентаў, а ў медыцынскія каледжы — 6 988 абітурыентаў. Сярэдні прахадны бал у медыцынскія ўніверсітэты склаў ад 244 да 370, конкурс — ад 1,2 да 3,2 чалавека на месца. Сярэдні прахадны бал у ССНУ медыцынскага профілю для тых, хто паступаў на аснове атэстата, склаў 7. Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання — 169 балаў, конкурс — 1,7 чалавека на месца.

Вольга Маршалка падкрэсліла, што для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных, з творчым мысленнем і канкурэнтаздольных спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя ажыццяўляе апошнім часам шмат захадаў. У прыватнасці, сёлета былі ўнесены змены ў патрабаванні да педагагічных работнікаў медыцынскіх ВНУ: яны павінны мець вышэйшую адукацыю па профілі дысцыпліны, што выкладаюць, навуковую ступень і (ці) званне і адпаведную перападрыхтоўку па педагогіцы. Укараненне інавацыйных адукацыйных тэхналогій (сімуляцыйнага навучання, методыкі «стандартызаваны пацыент», разнастайных формаў камунікацый) дазволіла ўвесці ў медыцынскіх ВНУ ўжо з першага курса новыя навучальныя дысцыпліны: «Першая дапамога», «Асновы медыцынскага догляду», «Біямедыцынская этыка і камунікацыі ў ахове здароўя». Акрамя таго, у 2017/2018 навучальным годзе вучэбная практыка
ў медуніверсітэтах уводзіцца ўжо з першага года навучання.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».