Вы тут

2 верасня ў цэнтры Мінска чакаецца модны перфоманс


Свята нацыянальнай культуры “Тбілісоба Баржомі 2017” працягнецца на плошчы Свабоды да апоўначы і стане адлюстраваннем новай Грузіі — з модай, пікнікамі на траве са стрыт-фудам і танцамі ад лепшых дыджэяў “грузінскай Ібіцы” GEM Fest. 


— Мы падтрымліваем добрую традыцыю адзначаць дні нацыянальных культур у цэнтры горада, і сёлета гарантуем, што задавальнення будзе больш, і першай нагодай для гэтага стане наша навінка, “Баржомі” у стыльнай бляшанцы, — кажа дырэктар IDS Borjomi Belarus Дзяніс КРУПЕЦ. — Верхні горад ператворыцца ў велізарны танцпол фестывалю грузінскай электроннай музыкі з удзелам лепшых дыджэяў Тбілісі — Nika Amirejibi, Lashа Guruli, Kakhaber Tsiskaridze. Дызайнеры Кахабер Цыскарыдзэ і  Лаша Йокхадзэ пакажуць свае калекцыі адзення. 

З 12.00 на сцэну выйдуць ансамблі “Грузінскія галасы” і “Мерані”, салісты аркестра “Тбілісі Біг-Бэнд”, самы аўтэнтычны калектыў Грузіі.

У параўнанні з мінулым годам фудкорт павялічыцца ўдвая, да 25 рэстаранаў з дамашняй грузінскай кухняй і стравамі “on the go”. Далучыцца да фестывалю і вуліца Зыбіцкая, дзе 28 жніўня ўжо стартаваў тыдзень грузінскай кухні. Захацелі пакаштаваць розныя віды хачапуры — зазірніце ў новы рэстаран “Хінкальня”, дзе нават зможаце жыўцом пабачыць, як беларус і грузін гатуюць грузінскія стравы з цеста, мяса ды сыру. Толькі не называйце гэта словам “лепёшка” — толькі “грузінскі хлеб”, не набліжайцеся вельмі блізка да неверагодна гарачай печы танэ, дзякуючы якой і нараджаецца тое, пасля чаго пальчыкі абліжаш, а таксама не спрабуйце ў повараў выпытаць рэцэпт цеста — гэта велізарны сакрэт!  

— Зараз у сталіцы каля 10 рэстаранаў грузінскай кухні, пра якія можна сказаць, што яны традыцыйныя. Большасць з іх адкрыліся ў апошнія тры гады, — заўважае кіраўнік грузінскага культурна-асветніцкага таварыства “Мамулі” Кахі ПАКАЦАШВІЛІ. — Усе грузінскія рэстараны будуць прадстаўлены на фудкорце на “Тбілісоба Баржомі 2017”. Будуць таксама і беларускія рэстараны, якія прадэманструюць сваё бачанне нашай кухні…

У Музычным завулку прагучаць каверы на папулярныя грузінскія мелодыі ў выкананні артыстаў “Пешаходкі” Georgian style. На тэрасе “Стары Тбілісі — Новы Тбілісі”, якая размесціцца ў 100 метрах ад галоўнай сцэны, пройдзе фотавыстава нацыянальных касцюмаў і славутасцяў Грузіі, а таксама праект, прысвечаны грузінскаму алфавіту. Для дзяцей пабудуюць грузінскі саламяны гарадок Borjomiland.

— З “Тбілісоба Баржомі” пачынаюцца дні нацыянальных культур у Мінску, — адзначае начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел СКАЛАБАН. — Летась фестываль наведалі звыш 35 тысяч чалавек, а сёлета, як нам падаецца, гасцей будзе больш, дзякуючы ў тым ліку новаму фармату — свята завершыцца ў 24.00, чаго яшчэ не было.  

Дарэчы, беларусы перажываюць “бум” на ўсё грузінскае. Летась 50 тысяч  турыстаў з Беларусі наведалі Грузію, а сёлета паток вырас амаль на чвэрць. Што і не дзіўна: дабрацца да Тбілісі або Кутаісі з Мінска можна менш за 100 долараў, а пра мясцовую гасціннасць ужо ходзяць легенды. 

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.