Вы тут

Затрыманы жыхар аграгарадка Азёры, які лавіў рыбу сеткамі


У Гродзенскім раёне на возеры Кань-Белае дзяржінспектары затрымалі жыхара аграгарадка Азёры, які лавіў рыбу сеткамі.


Для свайго незаконнага промыслу мужчына выбраў дзве дробнаячэістыя сеткі з памерам ячэі два сантыметры і агульнай даўжынёй 140 метраў. Не дзіўна, што ў іх патрапілі 312 асобін рыбінай дробязі, у асноўным плоткі. Магчыма, парушальнік якраз і разлічваў на такі ўлоў, бо невялікую рыбу лёгкая высушыць і прадаць. Аднак ніякая выручка не ідзе ў параўнанне з сумай нанесенай прыродзе шкоды: улоў абыдзецца парушальніку ў 7,2 тысячы рублёў, заведзена крымінальная справа. Дарэчы, яе фігурант ужо неаднаразова прыцягваўся за лоўлю рыбы сеткамі, апошні раз — гэтай зімой.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дробязь на буйную суму

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.