Вы тут

Апошняя таямніца піраміды Хеопса?


Навуковец лічыць, што ў ёй схаваная дата прылёту планеты-забойцы Нібіру.

Год таму астролагі ўжо паведамлялі пра ўнікальны феномен, які ўдасца назіраць толькі ў гэты дзень.


Егіптолаг Дэвід Мід падчас даследаванняў піраміды Хеопса прыйшоў да высновы, што менавіта там схаваная дата прылёту таямнічай планеты Нібіру, з якой многія ўфолагі і прадказальнікі звязваюць апакаліптычныя прароцтвы. Як паведаміў журналістам Мід, пасля дбайных даследаванняў старажытных пірамід Хеопса яму ўдалося разгадаць складаны шыфр з лічбамі, які хаваўся ўнутры грабніцы. Згодна з адкрыццём гэта здарыцца 23 верасня 2017 года і апісваецца як пачатак Апакаліпсісу. Паводле яго слоў, менавіта ў гэты дзень да Зямлі наблізіцца планета Нібіру. Егіптолаг падкрэсліў, што старажытныя жыхары Егіпта многае ведалі і з дапамогай пасланняў унутры пірамід наперад папярэдзілі нашчадкаў аб будучых катастрофах.

Гэта з'ява апісана ў Адкравенні і раскрывае паняцце Апакаліпсіса. «Жанчына, ахінутая Сонцам», — сузор'е Дзевы, «12 зорак вянком на галаве» — гэта найярчэйшыя нябесныя целы, а «ў пакутах яна народзіць» Юпітэр (верш з Адкравення). Згодна з астранамічнымі прагнозамі, 23 верасня сапраўды ў сузор'і Дзевы можна будзе ўбачыць 12 самых яркіх зорак. Але не гэта галоўнае, сцвярджае Мід: у гэты дзень сузор'е Дзевы і яго самая яркая зорка Рэгул «будуць свяціць у напрамку піраміды Хеопса». Егіптолаг цвёрда стаіць на сваім, малюючы схемы і робячы разлікі: толькі 23 верасня з адной з галерэй піраміды Хеопса можна будзе ўбачыць зорку Рэгул, якая нібыта і стане прадвесніцай катастрофы.

Як раней паведамлялі СМІ, нядаўна ў NASA афіцыйна пацвердзілі існаванне міфічнай планеты Нібіру. Аднак, як заявілі ў аэракасмічным агенцтве, нябеснае цела не ўяўляе для чалавецтва ніякай небяспекі.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».