Вы тут

З вуха жыхара кітайскага горада Гуанчжоу вынялі жывую яшчарку


Паведамляе выданне Dаіlу Mаіl.


Мужчына паскардзіўся на непрыемныя адчуванні ў вуху. Яму паказалася, што ўнутры галавы хтосьці поўзае, і выказаў меркаванне, што падчас сну ў вуха забраўся прусак. Пры аглядзе ўрач выявіў у вонкавым слыхавым праходзе жывога гекона. Калі ён паспрабаваў падчапіць яшчарку пінцэтам, тая пачала круціцца. Каб пазбавіць жывёлу руху, яму прыйшлося звярнуцца да заспакойлівага сродку. Урачы занепакоеныя адсутнасцю ў гекона хваста. Адсутная частка цела магла застацца ў вуху пацыента, аднак адшукаць яе так і не атрымалася.

Геконы — сямейства невялікіх яшчарак, якія жывуць у тропіках і субтропіках. Іх лапы пакрытыя мікраскапічнымі валасінкамі, якія счапляюцца з апорнай паверхняй і дазваляюць жывёлам перамяшчацца па сценах і столі.

Іван Купарвас

Загаловак у газеце: Яшчарка пасялілася ў вуху

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.