Вы тут

Францыск Скарына яднае народы і літаратуры


Заўтра ў Полацку ў межах праграмы Дня беларускага пісьменства пройдзе круглы стол замежных і беларускіх літаратараў «Дыпламатыя слова: Францыск Скарына ў сусветнай гуманітарнай прасторы».


Арганізатары традыцыйнай сустрэчы пісьменнікаў з розных краін — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура». Пачатак гэтаму творчаму міжнароднаму праекту быў пакладзены яшчэ ў 2007 годзе. Сёлета ўдзел у круглым стале прымаюць літаратары з Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Украіны, Францыі.

— Невыпадковай з'яўляецца сёлетняя назва круглага стала — «Дыпламатыя слова: Францыск Скарына ў сусветнай гуманітарнай прасторы», — расказвае пра падзею намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар часопіса «Нёман», вядомы перакладчык Аляксей Чарота. — Мы прапанавалі гасцям пагутарыць на наступныя тэмы — «Францыск Скарына і вытокі беларускага кнігадрукавання», «500-годдзе беларускага кнігадрукавання як знакавая падзея ў культурным жыцці розных народаў», «Развіццё беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі». Спадзяюся, што адбудзецца шчырая, зацікаўленая размова пра стасункі беларускіх і замежных перакладчыкаў мастацкай літаратуры. Ведаю, што шмат хто з удзельнікаў круглага стала вязуць у Беларусь новыя публікацыі нашых класікаў на розных мовах. А пачаткам, своеасаблівым зачынам размовы стане прэзентацыя роліка «Францыск Скарына на мовах народаў свету».

Што прыемна, работа круглага стала пройдзе ў Музеі беларускага кнігадрукавання ў Полацку. Будзе ў гасцей Беларусі магчымасць пазнаёміцца і з іншымі адметнасцямі нашай краіны, старажытнай Полацкай зямлі, багатай на гісторыю і традыцыі асветніцтва.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

«Якасць беларускай прадукцыі стала брэндам».

Сельская гаспадарка

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Вучоны — аб будучай пасяўной кампаніі.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.