Вы тут

Хто стане талісманам Еўрапейскіх гульняў — 2019?


Конкурс, абвешчаны ў ліпені, працягваецца, для ўдзелу патрэбна ідэя, малюнак і імя меркаванага талісмана. У ахвотных перамагчы ёсць яшчэ два месяцы.


Беларусь прымала ўжо дзясяткі буйных міжнародных спартыўных турніраў, каб патэнцыйным удзельнікам конкурсу было лягчэй сфарміраваць свае ідэі, успомнім, якія талісманы суправаджалі спаборніцтвы ў нашай краіне.

1. Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. Гэта падзея стала адной з самых маштабных сярод спартыўных мерапрыемстваў, якія калісьці праводзіліся ў краіне. Свята разгарнулася не толькі на дзвюх лядовых арэнах, якія прымалі непасрэдна спаборніцкую частку, але і па ўсім Мінску. А натхняльнікам і галоўным завадатарам стаў талісман — зубр па імені Волат.

2. Чэмпіянат Еўропы па біятлоне 2004 года. Спаборніцтвы прымалі Раўбічы, у іх удзельнічалі, як дарослыя спартсмены, так і юніёры. Талісманам турніру выступіла ваверчаня Пулька.

3. Чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце 2016 года. Гэты турнір стаў 110-м па ліку, яго прыняў каток спарткомплексу «Мінск-Арэна». Сваё лідарства ў Еўропе пацвердзілі галандцы Свен Крамер і Ірэн Вюст, якія сталі чэмпіёнамі і гэтым разам. Беларуская каманда выступіла на гэтым турніры не так паспяхова, а талісманам тады быў Снегавік.

4. «Гонка легендаў». Біятлонны фестываль пад кіраўніцтвам Дар'і Домрачавай, які на працягу некалькіх гадоў радаваў не толькі беларускіх аматараў біятлона, але і сусветных. У Раўбічах заўсёды збіраліся зоркі гэтага віду спорту, а талісманам свята быў усмешлівы Заяц. Дарэчы, сёлета біятлоннага фестывалю не будзе, бо сезон алімпійскі і спартсмены, у тым ліку і Дар'я, узмоцнена рыхтуюцца да галоўнага старту чатырохгоддзя.

Вось як, напрыклад, маглі б выглядаць талісманы да«Еўрапейскіх гульняў — 2019». Варыянтаў многа. Прапануйце свае.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зубр, Бульбачка, Бусел ці Васілёк

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».