Новая школа на 1020 месцаў прыняла сваіх першых вучняў у Крычаве, у мікрараёне Камсамольскі. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль КАЛІНІН і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ.
Губернатар назваў новую школу знакавым аб'ектам для рэгіёна і Крычаўскага раёна. Новая ўстанова адукацыі пабудавана побач з пляцоўкай, дзе знаходзілася старая гімназія, у якой тры гады таму напярэдадні новага навучальнага года абрынулася частка будынка. Яе ацалелыя карпусы пасля даследавання спецыяльнай камісіі былі прызнаныя ўзведзенымі з парушэннямі будаўнічых нормаў, або аварыйнымі. Таму было прынята рашэнне не аднаўляць стары будынак, а будаваць новы. Фінансавалася будаўніцтва за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. На гэтыя мэты было выдзелена больш за 23 мільёны рублёў.
— Сёння для жыхароў Крычава двайное свята. У Дзень ведаў адкрывае новую старонку сваёй гісторыі СШ №8, — адзначыў Анатоль Калінін. — Урад і губернатар стрымалі слова. За кароткі тэрмін быў узведзены будынак, які адпавядае ўсім сучасным патрабаванням: школа аснашчана камп'ютарным і інтэрактыўным абсталяваннем, тут створана безбар'ернае асяроддзе і развіта спартыўная інфраструктура.
У новым навучальным годзе ў школе будуць вучыцца амаль тысяча хлопцаў і дзяўчат. Тут адкрыты чатыры першыя класы. Педкалектывам было прынята рашэнне аб адкрыцці профільных класаў з паглыбленым вывучэннем матэматыкі, фізікі, англійскай, нямецкай моў, біялогіі і хіміі.
У школе ўкаранёная сучасная сістэма электроннага доступу. Ёсць спартыўная, гімнастычная і трэнажорная залы, тры камп'ютарныя класы. Паколькі школа знаходзіцца ў вялікім спальным мікрараёне, праекціроўшчыкі прадугледзелі спартыўныя і дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, бегавыя дарожкі. На фінішную прамую выйшлі работы і па будаўніцтве басейна. Яго плануецца ўвесці ў строй у кастрычніку.
Першых вучняў у Дзень ведаў прыняла таксама школа-новабудоўля ў мінскім мікрараёне Дамброўка. Сярэдняя школа №41, размешчаная па вуліцы Гаруна, разлічана на 1020 месцаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Аляксандр Рагожнік звярнуў увагу, што зусім хутка беларускаму народу трэба будзе чарговы лёсавызначальны выбар.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.