Вы тут

Кітай збярэ трэцюю групу касманаўтаў


"Услед за паспяховым выкананнем задач па стварэнні касмічнай лабараторыі ў Кітаі пачалося ўсебаковае ажыццяўленне праекта пілатуемай касмічнай станцыі", - заявіў намеснік дырэктара Канцылярыі пілатуемай касмічнай праграмы КНР Ян Лівэй на міжнароднай канферэнцыі па даследаванні космасу GLEX-2017, якая адкрылася прайшла ў Пекіне, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Паводле яго слоў, стварэнне пілатуемай касмічнай станцыі Кітая, згодна з планам, будзе завершана да 2022 года. Мяркуецца, што да таго часу станцыя будзе цалкам пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю, на ёй будуць праводзіцца маштабныя навуковыя эксперыменты і тэхнічныя выпрабаванні. На этапе будаўніцтва пілатуемай касмічнай станцыі Кітай зробіць больш за чатыры пілатуемых палёты. Ян Лівэй адзначыў, што ў 2020 годзе КНР ажыццявіць дзве задачы па выкананні пілатуемых палётаў. Па яго словах, пасля будаўніцтва пілатуемай касмічнай станцыі касманаўты будуць знаходзіцца там ад трох да шасці месяцаў. Ім трэба будзе выконваць велізарную колькасць навуковых эксперыментаў, а таксама задачы па догляду і рамонту станцыі. Такія патрабаванні ўяўляюць сабой новы выклік для рэзерву ведаў і падрыхтоўкі касманаўтаў. Напрыклад, тэхнічныя сродкі, асвоеныя касманаўтамі ў ходзе наземных трэніровак і ўжытыя ў віртуальнай рэальнасці, дапамогуць ім працаваць у больш рэальным імітацыйным касмічнай асяроддзі. 

Ян Лівэй сказаў, што цяпер касманаўты рыхтуюцца да выканання задач на пілатуемай касмічнай станцыі. Разам з гэтым, паводле яго слоў, у 2017 годзе пачнецца адбор кандыдатаў для трэцяй групы касманаўтаў. Рамкі адбору будуць пашыраны, у гэты раз будзе праводзіцца выбар не толькі касманаўтаў сярод пілотаў ВПС, але і бортінжынераў для касмічных палётаў сярод інжынерна-тэхнічных работнікаў, занятых у спецыяльных сферах па вывучэнні авіякасмічных тэхналогій. Гаворачы аб месяцовай праграме Кітая, Ян Лівэй адзначыў, што яна прасоўваецца паспяхова. Развіццё пілатуемай касманаўтыкі КНР абапіраецца на калязямную касмічную прастору. Нягледзячы на тое, што Кітай пакуль не ажыццявіў пілатуемую высадку на Месяц, актыўна праводзяцца папярэднія даследаванні ў гэтым кірунку, закладваецца тэхнічная база для выканання будучых задач.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.