Вы тут

Акопы. Верасень. Купала


Як сёння выглядаюць Акопы, у якіх была створана «Паўлінка» — самая вясёлая п’еса Янкі Купалы? Каб даведацца пра гэта, я адправіўся ў Лагойскі раён, наведаць мясціны нашага песняра. Ад Мінска да Акоп рукой падаць — былы засцёнак альбо хутар знаходзіцца паблізу аўтадарогі Мінск—Нарач: спачатку трэба на 25-м кіламетры павярнуць направа, на Карпілаўку, даехаць да Харужанцаў і зноў павярнуць направа ў лес. Дарога сама прывядзе ў Акопы — месца найбольшага творчага плёну класіка: тут за дзесяць гадоў Янка Купала напісаў славутыя  творы  «Раскіданае гняздо», «Прымакі», «Магіла льва», «Бандароўна», тут была завершана п’еса «Тутэйшыя», толькі ў лета 1911 года пісьменнік злажыў болей за пяцьдзесят вершаў. Сапраўды, знакавае месца нашай Бацькаўшчыны.

Нажаль, наведаўшы ў першыя дні верасня гэты ціхі лясны куточак, я не адчуў, што Акопы – ушанаванае месца Песняра. Замшэлая агароджа, перакошаная брама з палінянай фарбай, зарослыя муляжы падмуркаў, размытая дарожка з каменя. І гэта ў юбілейны год, калі дзяржава святкуе 135-годдзе першага Народнага паэта...


Анатоль КЛЯШЧУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?