Лічаныя тоны збожжавых і зернебабовых культур застаецца ўбраць з палёў. Усяго па аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на 4 верасня ўбрана крыху больш за 7,5 млн тон збожжа з 97,1% пасяўных плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 35,7 ц/га.
Тым часам уборачная кампанія плаўна пераходзіць у пасяўную. Паводле інфармацыі Брэсцкага аблвыканкама ў сувязі з кліматычнымі ўмовамі ў вобласці плануецца змяніць структуру пасяўных плошчаў, павялічыўшы азімую сяўбу. Сёлета пастаўлена задача засеяць 280 тысяч га.
Акрамя таго, з завяршэннем жніва сельскагаспадарчыя работы не заканчваюцца. Аграрыям Брэсцкай вобласці трэба будзе завяршыць уборку кукурузы, намалот якой чакаецца не менш за 200 тыс. тон. Цукровых буракоў плануецца атрымаць каля 900 тысяч тон.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!