Вы тут

Батанічны сад запрашае на свята «Кветкі і джаз»


Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае мінчан і гасцей сталіцы 9 верасня на свята «Кветкі і джаз».


Восень уступае ў свае правы, але батанічны сад працягвае радаваць сваіх наведвальнікаў разнастайнасцю сартоў і відаў восеньскіх кветак. Эстафету цвіцення перахапілі вяргіні і хрызантэмы. Найбагацейшая калекцыя вяргінь уключае каля 300 сартоў, у тым ліку сарты беларускай і ўласнай селекцыі, а калекцыя хрызантэм — каля 200.

Свята «Кветкі і джаз» прымеркаванае да 950-годдзя сталіцы. Наведвальнікаў Батанічнага сада чакаюць у гэты дзень займальныя экскурсіі-падарожжы, пазнавальны квэст «Што вы ведаеце пра вяргіні?», кансультацыі спецыялістаў па доглядзе і агратэхніцы вырошчвання восеньскіх кветак. Экскурсійныя групы будуць фарміравацца каля экспазіцыйнай аранжарэі ў 12.00 і 15.00.

Дзяцей можа зацікавіць конкурс малюнкаў на асфальце на тэму «Любімы горад», майстар-клас «Знаёмімся з лічбай 950», а таксама магчымасць навучыцца «маляваць» пяском і забраць малюнак на памяць.

Да свята горада музычны дом «Класіка» падрыхтаваў для наведвальнікаў Батанічнага сада музычны сюрпрыз: выступленне легендарнага беларускага гурта, джаз-бэнда «Яблычны чай».

Цэнтральны батанічны сад з'яўляецца адным з найбуйнейшых батанічных садоў у Еўропе як па плошчы, так і па сваіх калекцыйных фондах: яго калекцыі і экспазіцыі налічваюць больш за 9 тысяч назваў раслін розных кліматычных зон свету, у тым ліку 2,3 тысячы тых, якія вырошчваюцца ў закрытым грунце.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Восень з джазам і кветкамі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.