Вы тут

Каля 200 катоў паказалі на выставе ў Мінску


Наведнікі сталічнай выставы «Зоаіндустрыя. Восень - 2017» сустрэлі каля 200 катоў больш за дваццаць розных парод. Вушастыя арыенталы і шатландскія віславухія, гіганты мэйн-куны і вытанчаныя абісінскія кошкі, вядомыя  "брытанцы", голыя сфінксы, забіякі корніш-рэкс і многія іншыя.


Спецыяльна да восеньскіх святаў хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў і вырабаў на тэму "Самы дзіўны кот выставы", паспрачацца ў віктарыне на кашэчую тэму і інтэрактыўнай гульне з сапраўднай коткай "Загадкі ката вучонага".

Конкурсная праграма прайшла і для катоў. Выбіралі самага цяжкага, самага выхаванага і самага гаваркога.

Традыцыйна на выставе можна было выбраць сабе кацяня, атрымаць кансультацыі ў спецыялістаў па доглядзе за жывёламі.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».