Вы тут

Хто не зможа заплаціць за школьны абед праз АРІП?


З 1 верасня большасць сталічных школ перайшла на аплату школьнага харчавання спосабам безнаяўнага разліку.


Плацеж можна здзяйсняць праз сістэму АРІП, але ў шэрагу сталічных школ для гэтых мэтаў выкарыстоўваецца «Карта навучэнца». Таму на сайце АРІП растлумачылі механізм унясення платы за школьнае харчаванне.

Калі асабовы рахунак вучня (уліковы нумар вучня) складаецца з дзесяці знакаў, гэта азначае, што бацькі могуць аплачваць школьнае харчаванне праз сістэму АРІП у любы час і любым зручным для іх спосабам — праз усю плацежную інфраструктуру АРІП: гэта можна зрабіць праз касы банкаў і банкаматы, інтэрнэт-банк, мабільны банкінг ці інфакіёскі.

Для правядзення плацяжу неабходна выбраць пункт «сістэма «Разлік» (АРІП), г. Мінск», далей раздзелы «адукацыя і развіццё», «камбінат школьнага харчавання», «раён (да якога належыць установа адукацыі)» і «харчаванне». Потым трэба ўвесці ўліковы нумар вучня (10 лічбаў), суму плацяжу, праверыць карэктнасць інфармацыі і здзейсніць плацеж.

Калі ж у школе ў якасці асабовага рахунку для аплаты харчавання дзіцяці далі 16-значны ўнікальны нумар (ён жа нанесены на «Карту навучэнца»), то праз АРІП плацеж нельга будзе правесці.

На сайце АРІП тлумачаць: уліковы нумар прысвойваецца вучню адзін раз, захоўваецца за ім да моманту заканчэння школы і больш нікому ніколі не перадаецца. Нумар можа змяняцца толькі пры змене ўстановы адукацыі.

Ніякіх камісій пры аплаце школьнага харчавання праз сістэму «Разлік» з бацькоў не спаганяецца, як не спаганяюцца яны сістэмай з плацельшчыкаў і пры любых іншых плацяжах праз АРІП.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.