Вы тут

Дзеля міру і бяспекі


На наступным тыдні, 14 верасня, пачынаецца сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017». Беларуска-расійскае вучэнне носіць выключна абарончы характар і не нясе ніякай пагрозы ні для суседніх краін, ні для еўрапейскай супольнасці ў цэлым.


Як паведамілі ў Міністэрстве абароны, яно дазволіць на практыцы ўдасканаліць механізм сумеснага выкарыстання абароннай інфраструктуры ў інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы і стварыць умовы для больш эфектыўнага забеспячэння нацыянальнай бяспекі, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.

Практычныя дзеянні войскаў у асноўным будуць адпрацоўвацца на тэрыторыі нашай краіны, акрамя таго, будуць задзейнічаны тры палігоны Расійскай Федэрацыі. У вучэнні возьме ўдзел каля 12 700 беларускіх і расійскіх ваеннаслужачых. Пры гэтым на тэрыторыі Беларусі рэалізоўваць пастаўленыя задачы будзе каля 10 200 чалавек, а таксама 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, звыш 40 самалётаў і верталётаў. Назіраць за вучэннем «Захад-2017» будуць прадстаўнікі міжнародных арганізацый, а таксама ваенна-дыпламатычнага корпусу замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры пасольствах сваіх краін у Беларусі. Дадаткова чакаецца прыбыццё ваенных назіральнікаў з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі.

Завершыцца вучэнне 20 верасня. Па яго заканчэнні да 30 верасня асабовы склад, узбраенне, ваенная і спецыяльная тэхніка Узброеных Сіл Беларусі вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі, а вайсковыя часці і падраздзяленні Узброеных Сіл Расіі пакінуць тэрыторыю нашай краіны.

Вераніка КАНЮТА

kаnуutа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».