Вы тут

Наталля Качанава правяла прыём у Віцебскай вобласці


Кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый павінны як мага часцей сустракацца з насельніцтвам. Як паведамляе БЕЛТА, аб гэтым заявіла журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, якая правяла асабісты прыём грамадзян у Шуміліне Віцебскай вобласці.


На прыём 9 верасня да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта прыйшлі не толькі жыхары Шумілінскага раёна. Сярод прысутных былі людзі з Віцебска, Полацка, Мінска, Магілёва, Мазыра. Тэмы былі разнастайныя. «Усе агучаныя пытанні могуць быць вырашаны мясцовымі органамі ўлады. Ёсць некалькі зваротаў, якія датычацца работы праваахоўных органаў. Яны будуць уважліва разгледжаны», — сказала Наталля Качанава. Яна дадала, што практычна на кожным прыёме грамадзян узнімаюцца праблемы, звязаныя з абаротам наркатычных сродкаў. «Мы вельмі сур'ёзна ставімся да пытанняў барацьбы з ужываннем і распаўсюджваннем наркотыкаў. Вынікі ёсць. Паводле статыстыкі, такіх злачынстваў у кожным рэгіёне становіцца менш, — падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — Тут важная прафілактыка, папярэджанне. У гэтым напрамку актыўна павінна працаваць і сістэма адукацыі, і праваахоўныя органы».

Звароты таксама датычыліся добраўпарадкавання вулічных спартыўных пляцовак, ліўневай каналізацыі, работы лазняў, якасці аказання стаматалагічнай дапамогі. Жыхар вёскі Мікалаева Шумілінскага раёна папрасіў садзейнічання ў пытанні выдзялення крэдыту для набыцця навяснога абсталявання да трактара. Сутнасць праблемы такая — сямейная пара сур'ёзна займаецца сельскагаспадарчай вытворчасцю. На падворку ўтрымліваецца 20 кароў. Каб абслугоўваць такую гаспадарку, неабходна апрацоўваць зямлю, вырошчваць корм. Без механізацыі тут не абысціся. Добрай падмогай у рабоце быў бы прэс-падборшчык. Уласных сродкаў для куплі тэхнікі ў вяскоўцаў няма, патрэбны крэдыт. Але банк не змог выдзеліць грошы, паколькі прэс-падборшчык не ўваходзіць у пералік тэхнікі, набыццё якой магчымае за кошт крэдытных сродкаў Белаграпрамбанка, што выдзяляюцца на развіццё асабістай падсобнай гаспадаркі.

Наталля Качанава адзначыла, што людзей, якія працуюць на зямлі, трэба ўсяляк падтрымліваць, і даручыла банку разабрацца з праблемай — знайсці магчымасць дапамагчы ў набыцці неабходнага абсталявання.

Фота БЕЛТА


Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае на планавай аснове ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. З 12 па 15 верасня 2017 года прыёмы пройдуць у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцях, а таксама ў Мінску па наступным графіку:

12 верасня з 10 да 13 гадзін у Жлобінскім райвыканкаме прыём будзе весці КАТУШКІН Пётр Пракоф'евіч, галоўны саветнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

13 верасня ў Навагрудскім райвыканкаме з 14 да 16 гадзін прыём правядзе РАЎНЕЙКА Сяргей Васілевіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці, а ў Мсціслаўскім райвыканкаме з 10 да 12 гадзін ЛАЎРАНКОЎ Генадзь Міхайлавіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці, правядзе прамую тэлефонную лінію, а з 12 да 14 гадзін — асабісты прыём. У гэты ж дзень у Горацкім райвыканкаме з 11 да 13 гадзін на прыём можна трапіць да БАБІЦКАГА Аляксея Уладзіміравіча, намесніка начальніка ўпраўлення пісьмовых і электронных зваротаў галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

14 верасня ў Калінкавіцкім райвыканкаме з 10 да 13 гадзін будзе працаваць на прыёме ШУЛЕЙКА Юрый Вітольдавіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці, а СКАЛАБАН Святлана Аляксандраўна, намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення — начальнік упраўлення развіцця рэгіянальнага патэнцыялу, з 10 да 13 гадзін правядзе прыём у Івацэвіцкім райвыканкаме.

15 верасня з 10 да 13 гадзін Наталля Уладзіміраўна КРАСАЧКА, намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення — начальнік упраўлення сацыяльнай палітыкі, будзе праводзіць прыём у адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы, а з 11 да 13 гадзін у Расонскім райвыканкаме будзе працаваць галоўны саветнік упраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Наталля Міхайлаўна МАРЧАНКА.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў і раённых адміністрацый г. Мінска. Тэлефоны адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска: 204-30-64, 204-33-26.

Загаловак у газеце: Выслухаць і дапамагчы

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?