Вы тут

Месячнік па ўборцы стартуе ў Мінску з 1 кастрычніка


Месячнік па ўборцы, прывядзенне ў парадак і азеляненне тэрыторый стартуе ў Мінску з 1 кастрычніка, паведаміла на аператыўнай нарадзе ў мэрыі начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.


Менавіта такая працоўная акцыя традыцыйна арганізуецца восенню, каб падрыхтаваць аб'екты гарадской гаспадаркі да зімы. У прыватнасці, неабходна завяршыць рамонт дарог, комплекснае добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый і азеляненне горада. Гарадскія службы разлічваюць на актыўны ўдзел мінчан у мерапрыемствах — кожны жыхар можа далучыцца да пасадкі дрэў і кустоў, навесці парадак у пад'ездзе і двары. Адрасныя планы камунальным службам і адміністрацыям раёнаў неабходна распрацаваць да 25 верасня.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Пасадзі дрэва

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.