Вы тут

Аляксандр Лукашэнка наведвае Індыю


Вынікам візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Індыю сталі важныя крокі на ўмацаванне і пашырэнне супрацоўніцтва нашых краін у розных сферах.

«Надышоў час, калі мы павінны ўжо размаўляць мовай канкрэтных кантрактаў, а не проста кірункаў развіцця эканомік. Напрамкі мы вызначылі, філасофію нашых адносін мы вызначылі. Цяпер трэба пераходзіць на канкрэтыку, а яна ў кантрактах, інвестыцыях». Гэтыя словы, якія Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Індыі Венкайахам Найду можна назваць лейтматывам афіцыйнага візіту кіраўніка нашай дзяржавы ў гэтую паўднёваазіяцкую краіну.


Увогуле праграма візіту беларускага лідара ў Індыю была надзвычай насычаная. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся таксама з Прэзідэнтам Рамам Натхам Кавіндам, правёў перагаворы з міністрам замежных спраў Сушмой Сварадж. Афіцыйныя перагаворы з прэм'ер-міністрам Надэндрам Модзі прайшлі ў практычнай плоскасці — на іх абмяркоўвалася развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, турызме.

Па выніках афіцыйных перагавораў з прэм'ер-міністрам Індыі Надэндрам Модзі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь «вельмі зацікаўлена ў тым, каб Індыя стала вялікай, магутнай краінай. Таму, што мы прапаведавалі, абвяшчалі і падтрымліваем дагэтуль ідэю шматпалярнасці. І мы хацелі б, каб Індыя стала магутным полюсам нашай планеты». Пры гэтым беларускі Презідэнт падкрэсліў: «Вялікая Індыя немагчымая без вашай прысутнасці на той тэрыторыі, на якой размешчана Беларусь, — паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрасаюзам».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па міжнародным парадку дня ў бакоў практычна няма ніякіх разыходжанняў. «Мы дамовіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва ў рамках нацыянальных арганізацый, актыўна ўзаемадзейнічаць у пошуку эфектыўных і адпаведных інтарэсам усіх дзяржаў рашэнняў глабальных і рэгіянальных праблем сучаснасці», — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка запрасіў Нарэндра Модзі наведаць Беларусь у найбліжэйшы час, а напярэдадні вырашана правесці пасяджэнне міжурадавай камісіі, якое стане этапам падрыхтоўкі візіту прэм'ер-міністра Індыі ў Беларусь. «Я гарантую вам, усяму кіраўніцтву Індыі, што ўзятыя на сябе абавязацельствы мы выканаем спаўна», — падкрэсліў беларускі лідар.

Гаворачы аб супрацоўніцтве, кіраўнік дзяржавы запэўніў: «Мы гатовыя даць вам самыя выгадныя і льготныя ўмовы функцыянавання вашага бізнесу ў выпадку інвеставання ў Беларусь. Такі досвед з іншымі краінамі ў нас ёсць». Пра сур'ёзнасць намераў бакоў сведчыць падрыхтоўка дагавора аб інвестыцыях. Аляксандр Лукашэнка таксама паабяцаў усялякую падтрымку ў пытанні хутчэйшага заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС і Індыяй. Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі прапануе Індыі стварыць у Беларусі навукова-тэхналагічны індустрыяльны парк, «дзе будуць створаны самыя выгадныя ўмовы для інвесціравання і дзе індыйскія кампаніі разам з іншымі сусветнымі кампаніямі, калі будзе такое жаданне, змогуць размяшчаць сваю вытворчасць і рэалізоўваць тавары і паслугі на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза».

Па выніках візіту дасягнута дамоўленасць па пытаннях павелічэння паставак у Індыю калійных угнаенняў, прымянення беларускіх напрацовак у развіцці ініцыятывы ўрада Індыі «Разумныя гарады», праграмы «Кваліфікаваная Індыя», абмеркаваны сумесныя праекты ў галіне навукі, культуры, турызму і іншых сферах.

Па завяршэнні афіцыйных перагавораў былі падпісаны праграма супрацоўніцтва паміж урадамі дзвюх краін у сферы культуры на 2018—2020 гады, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам павышэння кваліфікацыі і прадпрымальніцтва Індыі аб супрацоўніцтве ў сферы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам па справах моладзі і спорту Індыі па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі.

Заключаны мемарандум паміж Беларускім дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі і Міністэрствам нафты і прыроднага газу Індыі аб супрацоўніцтве ў нафтагазавым сектары. Заключаны дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Індыі, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй і Індыйскім саветам сельскагаспадарчых даследаванняў (па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі і даследаванняў для сельскай гаспадаркі). Пагадненне аб супрацоўніцтве заключана з Мінскім трактарным заводам — зборачную вытворчасць беларускіх трактароў у Індыі плануецца адкрыць ужо ў наступным годзе.

Паводле БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Ад філасофіі адносін — да канкрэтных праектаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».