Вы тут

У Гомелі распрацавалі нанаматэрыял для вырабаў мікраэлектронікі


Навукоўцы-фізікі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны распрацавалі унікальны нанаматэрыял для выкарыстання ў электроннай прамысловасці, паведаміў рэктар ВНУ Сяргей Хахомаў.


Фота: pikabu.ru

Вынаходніцтва "Золь-гель спосаб фарміравання сегнетаэлектрычнай аксіднай плёнкі" ўяўляе сабой кандэнсатарны мікраслой, які можа ўжывацца пры вырабе энерганезалежных запамінальных прылад. Гаворка ідзе пра носьбіты інфармацыі, прызначаныя для запісу і захоўвання дадзеных: магнітныя дыскі, флэш-карты, SIM-карты і г.д. "Выкарыстанне мікраслоя забяспечыць устойлівасць запамінальнай прылады да ўздзеяння электрамагнітнага і радыяцыйнага выпраменьванняў. Гэта паслужыць надзейнай і доўгатэрміновай абаронай інфармацыі на носьбіце, дазволіць павялічыць яго аб'ём і тэрмін службы", - растлумачыў Сяргей Хахомаў.

Перавага новай тэхналогіі заключаецца ў тым, што яна не патрабуе выкарыстання дарагога абсталявання, дазваляе арганізаваць экалагічна чыстую вытворчасць.

"У краінах СНД на дадзены момант сегнетаэлектрычныя энерганезалежная памяць не вырабляецца, - адзначыў рэктар. - Распрацоўка гомельскіх навукоўцаў накіравана на рашэнне актуальнай задачы стварэння нана- і мікраэлектронікі новага пакалення і можа шырока прымяняцца ў электроннай прамысловасці, а таксама ў машына-і прыборабудаванні".

Дадзенае вынаходства - вынік сумеснай працы ВНУ і ААТ "Інтэграл" - кіруючай кампаніі холдынгу "Інтэграл". Распрацоўка атрымала еўразійскі патэнт, які дзейнічае на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі. У хуткім часе яна будзе ўкаранёная ў вытворчы працэс у ААТ "Інтэграл".

Золь-гель спосаб - тэхналогія, пры якой з вадкасці утвараецца гель, а з яго - аб'ёмны або тонкаплёнкавы матэрыял.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.