Кірмашовыя гулі з масавым гандлем сімвала свята пачаліся ў горадзе з самай раніцы.
У гэты дзень на цэнтральнай плошчы госці фестывалю змаглі пачаставацца сушкамі і абаранкамі не толькі прадпрыемстваў нашай краіны, але і кулінараў з Расіі і Літвы. Наведвальнікаў кірмашу парадавала выстава хлебных скульптур, тэматычныя конкурсы і забавы, майстар-класы ад прадстаўнікоў народнай творчасці. З'яўленне ў Смаргоні абаранкаў звязваюць са знакамітай «Мядзведжай акадэміяй», дзе гэты кулінарны прадукт меркавана служыў «хлебнымі кансервамі» для мядзведзяў і іх павадыроў.
Марына БЕГУНКОВА
Фота аўтара
Камунальныя стасункі.
Выжыць, каб расказаць праўду.
Ці кожны ахвотнік можа атрымаць беларускі пашпарт.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.