Вы тут

«Захад–2017»: праходзіць актыўная фаза манеўраў


Неба зацягнула. Увесь дзень ішоў дождж. Але па плане беларуска-расійскага вучэння - адпрацоўка пытанняў прымянення авіяцыі. Яшчэ адно пацверджанне таго, што "жалезныя птушкі" адзінай рэгіянальнай сістэмы проціпаветранай абароны Беларусі і Расіі здольныя выканаць пастаўленыя задачы ў любых умовах, а для асаў сваёй справы дрэннае надвор'е - не перашкода.


Баявыя дзеянні па знішчэнні ўмоўнага праціўніка разгарнуліся на палігоне Ружанскі, што за 25 кіламетраў ад Бярозы. Па задуме дадзенага эпізода вучэння, верталёты Мі-8 знішчаюць радыёстанцыі праціўніка. Толькі спярша - разведка цэляў удару і даразведка ад знішчальніка Су-24 і верталёта Ка-52 паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі. 

У гэты дзень у небе над палігонам можна было ўбачыць і манеўраны паветраны бой ад знішчальнікаў МіГ-29, і нанясенне ўдараў па пляцоўцы армейскай авіяцыі праціўніка групай Су-25, і нанясенне ўдараў па ўзлётна-пасадачнай паласе ўмоўна варожага аэрадрома звяном Су-34, і выкідванне Як-130 авіяцыйных бомбаў па мішэні, якая імітуе аўтамабільны мост і макеты грузавых машын...

- У цяперашні час Ваенна-паветраныя сілы і войскі проціпаветранай абароны завяршылі адпрацоўку мерапрыемстваў першага этапу вучэння і прыступілі да выкання задач яго другога этапу, - адзначыў намеснік камандуючага ВПС і войскамі ПАА генерал-маёр Андрэй ГУРЦЭВІЧ.

Як падкрэсліў назіральнік за вучэннем са Швецыі Томас МОЛЕР, план вучэння адпавядае заяўленаму загадзя. "Наведваем тыя мерапрыемствы, якія значацца ў плане, прадастаўленым беларускім бокам, - дадаў назіральнік. - Гэта нармальная практыка пры падобных вучэннях. Звычайна так і адбываецца".

Па словах назіральніцы з Нарвегіі Рагнхілд Вэле ХУСТАД, Беларусь увогуле была не абавязана запрашаць на "Захад - 2017" назіральнікаў, паколькі колькасць удзельнікаў у вучэнні не перавышае дазволеныя міжнародныя стандарты. Тое, што беларускі бок зрабіў гэтае вучэнне максімальна адкрытым, па яе перакананні, сведчыць аб шчырасці нашай краіны перад усім светам.

Вераніка КАНЮТА
Фота Надзеі БУЖАН
Брэсцкая вобласць

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.