Вы тут

Раім схадзіць


Чароўная Восень у Музеі ката, кулінарны майстар-клас «Піца па-італьянску», школа стрыжак – афіша «Звязды» з 18 па 24 верасня.


Чароўная Восень у Музеі ката

Дзе: вул. Інтэрнацыянальная, 23

Калі: 15 верасня - 30 лістапада, 11:00 - 22:00

Колькі каштуе: 7 рублёў для дзяцей і студэнтаў; 9 рублёў для дарослых

Пасля цёплага і бесклапотнага лета прыйшла чароўная восень. Прахалодны ветрык зрывае пажоўклыя лісце дрэў і кружыць іх над зямлёй.Фарбы восені запоўнілі прастору Музея ката. Гэтай восенню музей падорыць наведвальнікам асабліва ўтульную і цёплую атмасферу. Наведвальнікаў чакаюць займальныя зносіны з катамі і кошкамі, творы мастацтва і настольныя гульні на кашачую тэматыку, бясплатны Wi-Fi. Кожнаму наведвальніку ў падарунак гарачы напой і прысмакі з Котакафэ.Тэлефон для даведак: +375 29 642 31 83.


Майстар-клас па веславанні на байдарцы

Дзе: Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі, вул. Варанянскага, 31

Калі: 20, 21 верасня, 18:00

Колькі каштуе: 20 рублёў

Майстар-клас веславання на байдарцы ў межах горада Мінска са сплавам па рацэ Свіслач. Ёнпрацягнецца 2 гадзіны.
Форма правядзення - арганізаваныя групы ад 6 чалавек. Дзеці ад 7 гадоў удзельнічаюць у суправаджэнні дарослых. Тэлефоны для запісу: +37517 256 08 48, +37529 375 90 29, +37529 606 62 02.


Лабірынт у кукурузным полі

Дзе: аграпарк забаваў "Кукуполіс", Дзяржынскі раён, хутар Лізавецін

Калі: 19 жніўня - 29 кастрычніка

Колькі каштуе: ад 4 да 7 рублёў. Для дзяцей да 7 гадоў - бясплатна

Гасцям парку прапануецца прайсці шэраг пікетаў у кукурузным лабірынце і знайсці з яго выхад. Лабірынт мае некалькі ўзроўняў складанасці, і каб прайсці яго цалкам, трэба быць эрудзіраваным, спрытным і адважным. Праходзіць квэст можна аднаму ці з камандай. На выхадзе кожны атрымае памятную ўзнагароду першапраходцы Кукуполіса, а лепшыя - заахвочвальны прыз. Кукурузны квэст будзе цікавы як дзецям, так і дарослым, дзе тыя ў гульнявой форме атрымаюць або правераць веды пра гісторыю і культуру Беларусі.


Кулінарны майстар-клас «Піца па-італьянску»

Дзе: Сямейны цэнтр Кацярыны Каўровай (вул. Тургенева, 5)

Калі: 21 верасня,18:30

Колькі каштуе: 27 рублёў

Увесь вечар праходзіць у італьянскім стылі. На занятку вы даведаецеся пра розныя віды піцы. Разам з прафесійным поварам вырабіце і паспрабуеце 4 віды піцы. Занятак разлічаны як на дарослых, так і на дзяцей. Усе матэрыялы і кава-паўза ўключаны ў кошт. Запіс па тэлефонах +375 29 675 27 00, +375 29 675 27 06, +375 17 385 37 00.


Школа стрыжак

Дзе: Cosmosystems, вул. Талбухіна, 2

Калі: 21-22 верасня

Колькі каштуе: 200 рублёў

У чацвер і пятніцу спецыялісты правядуць майстар-класы па фундаментальных стрыжках. Выкладаць будзе Алёна Баярчук-Рыльцова. Праграма мерапрыемства: 

  • Дэманстрацыя і пакрокавая адпрацоўка дзвюх стрыжак.
  • Тэхніка «Мый і ідзі» (wash & wear, Відал Сасун).
  • Геаметрыя стрыжкі - тэарэтычныя аспекты пабудовы базавых формаў: круга, квадрата, трыкутніка.
  • Асноўныя тэхнікі стрыжак: лініі, градуіроўкі, пласты.
  • Уплыў становішча пальцаў і цела на якасць стрыжкі.
  • Тэхнікі сушкі валасоў пераварочванне і з працягваннем для далейшай праверкі і ўдасканалення формы.
  • Тэхнікі дапрацоўкі формы без страты дакладнасці.

Лекторый «За кубачкам гарбаты»

Дзе: Музей беларускага мастацтва, Астрошыцкі гарадок

Калі: 23 і 30 верасня, 12:00

Колькі каштуе: 4 рублі 50 капеек

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах працягвае серыю інтарактыўных лекцый пра чатыры віды народнай творчасці: тэкстыль (народны строй і побытавыя рэчы), кераміка, саломапляценне, драўляная скульптура і народны жывапіс. 

Для таго, каб гарбата добра настаялася, трэба паведаміць аб вашым жаданні патрапіць на лекцыю загадзя па тэлефонах +375 29 135 32 41 ці +375 17 507 44 68. Лекцыі адбудуцца нават з невялікай групай удзельнікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».