Вы тут

У аграгарадку Слабада Смалявіцкага раёна адзначылі «Дажынкі-2017»


Урачыста і адначасова весела адзначылі жыхары Смалявіцкага раёна і шматлікія госці «Дажынкі-2017», якія прайшлі ў аграгарадку Слабада. Арганізатары пастараліся, каб ніхто ў гэты дзень не сумаваў. Раніцой на канцэртнай пляцоўцы выступілі народныя фальклорныя калектывы — для людзей сталага і пажылога ўзросту. Паралельна працавала зона для дзяцей — гульнявы гарадок, батуты, атракцыёны, аніматары. Малыя частаваліся салодкай ватай і папкорнам.


Не абышлося, як звычайна, без гумару. Напрыклад, адзін з персанажаў — Сымоніха, летась прыехала на фестываль на веласіпедзе, а ў гэтым — прыляцела на верталёце. Спускаўся з яго парашутыст у народным касцюме, а выбегла на сцэну ўжо актрыса — мастацкі кіраўнік Смалявіцкага гарадскога Дома культуры Наталля Вінцукевіч.

Удзел у свяце прынялі найлепшыя творчыя калектывы раёна, а таксама госці: сталічны арт-гурт «Маракасы», гурт «Дразды», экс-саліст ансамбля «Песняры» Валерый Скаражонак.

У межах «Дажынак» адбыўся і раённы этап спаборніцтва маладых сем'яў «Уладар сяла», якія прадставілі свае «візітоўкі» на беларускай мове. Праграма прадугледжвала таксама шмат конкурсаў: «Сялянская эстафета», «Па дровы» і іншыя.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сымоніха з верталёта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».