Вы тут

Гіравікі паказалі клас


Сярод удзельнікаў ІІІ Сусветнай алімпіяды па гіравым трыятлоне быў і старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.


Справа - губернатар Мікалай Шарснёў.

У Віцебску ў канцы мінулага тыдня сваё майстэрства паказалі больш за 300 гіравікоў амаль з 30 краін свету. Ініцыятарам правядзення спаборніцтваў стаў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту Анатоль Яжоў, уладальнік больш чым 250 "гінесаўскіх" сертыфікатаў.

Упершыню падчас алімпіяды быў разыграны Кубак губернатара. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, дарэчы, займаецца гіравым спортам. І асабіста паказаў "вышэйшы пілатаж" — у складзе беларускай каманды падчас эстафеты за хвіліну 61 раз падняў 32-кілаграмовую гіру. Гіравікі, з якімі ён выступіў, занялі першае месца, а губернатар атрымаў пасведчанне майстра спорту міжнароднага класа.

У рамках алімпіяды была зроблена спроба паставіць калектыўны рэкорд Гінеса — каля 1100 чалавек на тэрыторыі школы (СШ №46) у "спальным раёне" Білева на працягу 15 секундаў скакалі на адной назе. Гэта рабілі школьнікі, іх бацькі, а таксама выкладчыкі. Пасля таго як у штаб-кватэры Кнігі рэкордаў Гінеса зацвердзяць вынік, ён афіцыйна ўвойдзе ў летапіс сусветных дасягненняў. Да гэтага ў казахстанскім горадзе Петрапаўлаўску адначасова скакалі "ўсяго" 800 чалавек.

Як растлумачылі арганізатары, скачкі на расслабленне — частка фізічнай падрыхтоўкі гіравікоў. Таму лагічна, што менавіта гэта практыкаванне было выбрана для ўсталявання рэкорду.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Фота Аляксея СПАТКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».