Вы тут

Аквалангіст спрабаваў «утапіць канцы»


На вадаёме каля вёскі Красуліна ў Горацкім раёне супрацоўнікі Мсціслаўскай міжрайінспекцыі заўважылі аквалангіста. Выказаўшы здагадку, што гэта падводны паляўнічы, вырашылі падысці з праверкай.


Аднак мужчына выйшаў з вады без стрэльбы: як высветлілася пазней, здабываў ён не рыбу, а ракаў. Мяшок са здабычай аквалангіст прадбачліва пакінуў у кустах. А заўважыўшы інспектараў, і зусім паспяшаўся пазбавіцца ад улову — кінуў мяшок у ваду.

Ва ўлове аказалася 112 ракаў вагой каля 3,2 кілаграма, хоць па законе здабываць дазволена не больш за 2 кілаграмы ракаў у суткі на чалавека. Толькі 12 асобін з агульнай колькасці адпавядалі ўстаноўленай прамысловай меры — 10,5 сантыметра, астатнія 100 яшчэ не паспелі вырасці да патрэбнага памеру, а значыць, былі вылаўлены незаконна, растлумачылі ў Дзяржінспекцыі.

За парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства з прычыненнем шкоды ў буйным памеры (3 450 рублёў) у дачыненні да затрыманага, жыхара Магілёва, можа быць распачата крымінальная справа. За непадпарадкаванне патрабаванням дзяржінспектараў — адмову заставацца на месцы і спробу знішчыць доказы — мужчына будзе падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары Горацкага РАУС.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.