Вы тут

Стаўку ізноў «падрэжуць». Яшчэ сёлета


Кіраўніцтва Нацбанка не выключае далейшага зніжэння стаўкі рэфінансавання ў гэтым годзе, заявіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Калечыц.


Намеснік старшыні лічыць, што той узровень інфляцыі, які ёсць сёння, дазваляе ў цэлым па годзе з улікам магчымых змяненняў ацэньваць яе ў адносінах снежань да снежня ў межах 6—7%. «Гэта сведчыць аб тым, што з пункту гледжання гэтага фактару, які, безумоўна, з'яўляецца адным з асноўных пры разглядзе пытання аб змене стаўкі рэфінансавання, ды і астатніх фактараў (стану рынку дэпазітаў і крэдытнага рынку), магчымасці для разгляду пытання аб зніжэнні стаўкі, вядома, ёсць», — заявіў Сяргей Калечыц.

Але цяпер гэта зніжэнне будзе ісці больш асцярожнымі тэмпамі, удакладніў намеснік старшыні праўлення Нацбанка, які нагадаў, што «Сёлета мы зрабілі ўжо дастаткова шмат крокаў у гэтым напрамку, гэта дазволіла наша эканамічная сітуацыя. І калі мы будзем казаць аб магчымым зніжэнні, то ўжо не такімі тэмпамі. Крок будзе больш асцярожны, чым 1—2%, як раней».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.