Вы тут

У Кітаі хочуць выдаваць беларускіх пісьменнікаў на кітайскай мове


У выдавецтве «Мастацкая літаратура» прайшлі перамовы кіраўніцтва з прадстаўнікамі «Кітайскай выдавецкай групы».


Тэма абмеркавання сумесных кнігавыдавецкіх праектаў узнікла не выпадкова. У ранейшыя гады «Мастацкая літаратура» прадставіла айчыннаму чытачу кнігу публіцыстыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міхася Шыманскага «Блізкі Кітай» і зборнік вершаў класіка кітайскай паэзіі Лі Бо. Абедзве кнігі пабачылі свет на рускай мове. Цяпер у выдавецтве рыхтуецца да выдання першая кніга з сямітомніка «Культура Кітая». Гэты праект рэалізуецца ўжо на беларускай мове.

— Канешне ж, нам хацелася б пазнаёміць беларускага чытача з кітайскай мастацкай літаратурай, — зазначае дырэктар выдавецтва Алесь БАДАК. — Не супраць падтрымаць нас у гэтым кірунку і «Кітайская выдавецкая група». Пра гэта заўважыў на перамовах віцэ-прэзідэнт найбуйнейшай кітайскай выдавецкай кампаніі спадар Лі Ян. Ужо, відавочна, даўно наспела патрэба выдаць па-беларуску лаўрэата Нобелеўскай прэміі Мо Яня. Выдаюць жа яго ва Украіне, Расіі. І, здаецца, не ўзнікае ніякіх пытанняў з атрыманнем правоў.

У сваю чаргу спадар Лі Ян заўважыў, што і ў Кітаі хацелі б выдаваць беларускіх пісьменнікаў на кітайскай мове.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Кнігавыданне з «кітайскім характарам»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.