Вы тут

Разгледжаны пытанні гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд


На пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў разгледзелі пытанні гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. Паводле слоў прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, сёлета па гэтым кірунку ў краіне дасягнулі крыху лепшых вынікаў, чым за аналагічны перыяд летась.


«Напрыклад, на 14 верасня пашпарты гатоўнасці атрымалі 80,2% спажыўцоў, год таму іх было 71,2%. Гатоўнасць цеплакрыніц складае 76,5%. На аналагічную дату летась паказчык быў на ўзроўні 62,5%», — растлумачыў прэм'ер-міністр. Разам з тым каторы год у краіне не могуць завяршыць мадэрнізацыю кацельняў, якія маюць павышаны расход паліва і электраэнергіі. У пачатку года іх налічвалася 14. Гэтую работу плануецца завяршыць сёлета, акрамя адной кацельні ў Магілёўскай вобласці.

Сярод іншых праблемных пытанняў, паднятых прэм'ер-міністрам на пасяджэнні, быў і перарасход цеплавой энергіі на яе транспарціроўку ў цеплавых сетках па асобных раёнах у жыллёва-камунальнай гаспадарцы. «Пры норме 12% у другім квартале 2017 года ў Ляхавіцкай ЖКГ Брэсцкай вобласці страты цеплаэнергіі склалі 23,1%, у Дрыбінскай ЖКГ Магілёўскай вобласці — 21,4%, Коханаўскай ЖКГ Віцебскай вобласці і Свіслацкай ЖКГ Гродзенскай вобласці — па 20,3%. Хацелася б пачуць ад кампетэнтных службовых асоб, калі мы разбяромся з гэтым», — удакладніў ён.

Таксама Андрэй Кабякоў закрануў тэмы спраўнасці прыбораў уліку сістэмы рэгулявання ацяплення і гарачага водазабеспячэння, расчысткі прасек паветраных ліній электраперадачы і прылеглага да іх лесу ад небяспечных дрэў і насаджэнняў, а таксама запазычанасці за тарфяное і драўнянае паліва.

Падчас пасяджэння першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой адзначыў, што па выніках аналізу інфармацыі аб праведзенай рабоце можна казаць пра тое, што мерапрыемствы па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду выконваюцца ва ўстаноўленыя тэрміны. Акрамя таго, ён паведаміў, што ў краіне на 14 верасня створаны запасы паліва ў наступных аб'ёмах: паліўны мазут — 395 тыс. т пры заданні 385 тыс. т (тэмп росту 102,4% да задання на 1 кастрычніка), аб'ём запасаў драўнянага паліва на складах арганізацый Мінлясгаса — 635 тыс. куб. м пры заданні 616 тыс. куб. м (103,2% да задання). Арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі нарыхтавана больш за 1,6 млн куб. м драўнянага паліва, або 90% да задання на 1 кастрычніка. Паводле яго слоў, у гэтым кірунку за два тыдні трэба будзе нарыхтаваць 182 тыс. куб. м. Па інфармацыі Мінжылкамунгаса і Мінлясгаса, праблем з гэтым быць не павінна.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Эканоміка будзе працаваць у цяпле

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».