Вы тут

Прамая лінія аб працоўным праве адбудзецца 25 верасня


Што лічыцца зменай умоў працы і ці павінен работнік пры гэтым распісвацца ў дадатковым пагадненні? Што рабіць, калі работадавец адмаўляецца своечасова разлічыць работніка пры яго звальненні? Як перайсці з кантрактнай формы найму на бестэрміновы працоўны дагавор? Які мінімальны тэрмін трэба адпрацаваць жанчыне да выхаду ў новы дэкрэт? Ці павінен работадавец выплаціць выхадную дапамогу пры скарачэнні пенсіянера? Ці можна пасля дасягнення дзіцем трох гадоў заставацца з ім дома, але захаваць за сабой працоўнае месца?


Гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце задаць, патэлефанаваўшы на прамую лінію гасцям рэдакцыі «Звязды» — юрыстам, галоўнаму прававому інспектару працы Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларысе Васілеўне МАНЮК і галоўнаму прававому інспектару працы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сафіі Васілеўне ГРЫШУЦІНАЙ.

Тэлефануйце 25 верасня з 11 да 13 гадзін па тэлефоне 8 (017) 287-18-71.

Папярэднія пытанні можаце задаць 21 і 22 верасня па тэлефоне 8 (017) 287-18-29 у працоўны час або даслаць (з пазнакай «Прамая лінія») на электронны адрас іnfo@zvіazda.by або па пошце: вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск.

Загаловак у газеце: Увага: прамая лінія

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».