Вы тут

Ну, паехалі!


Знаёмцеся, на здымку — Янка Джэйгала, для якога Беларусь такая ж радзіма, як і Індыя. «Нашаму сыночку няма яшчэ і годзіка, — пішуць бацькі хлопчыка Ягор і Ніці, — але яго хлебам ні кармі, дай пасядзець на пярэднім крэсле машыны і патрымацца за руль. Прычым робіць гэта з такім сур'ёзным выразам твару, быццам зараз завядзецца ды паедзе. Днямі на міні-рынку, што паблізу нашага лецішча, мы «спаткалі» трактар «Беларус». Такую «экзатычную машыну» Янка бачыў упершыню. Шчасцю не было межаў, калі яму дазволілі паруліць!»


Якраз супала, што ў гэты дзень хлопчык быў у вышымайцы, якую любімаму ўнучку падарылі беларускія бабуля і дзядуля (Ягоравы маці з татам). Вось так экспромтам і атрымаўся гэты здымачак — беларусіка на «Беларусе».

Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.